“Цёплыя казкі ў халодныя дні”. Тэрапеўтычныя чытанкі для дарослых ад Эльгі Паповай
Арганізатары: Эльга Папова
Удзельнікі: Эльга Папова
Час і месца: 16 лістапада 2024, субота, пляцоўка В (ul. Foksal, 11), 14.40-15.20
Творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай і мастачкай Эльгай Паповай, аўтаркай кніг “Мора ў горадзе ці “з’ехала на вакацыі. Цалую, Мора!”, “Пра барашку Небарашку”, зборнікаў вершаў “Мои сказки” і “Волшебство – оно повсюду”.
Падчас тэрапеўтычнай сустрэчы аўтарка паказвае свае карціны і чытае тыя творы, што вяртаюць слухача ў краіну лёгкасці, святла і пяшчоты, даюць надзею. Нягледзячы на тое, што Эльга лічацца дзіцячай пісьменніцай, яе творы адрасаваныя і дарослым. Яна раскрывае звыклы побыт з новага — казачнага — боку, вяртае чытача ў краіну лёгкасці, святла і пяшчоты.
На сустрэчы можна будзе набыць кнігі з аўтографам аўтаркі, паштоўкі і каляндар.
