Фестываль інтэлектуальнай кнігі

“Ці мараць айцішнікі пра беларускі кібер-панк?” Дыскусія пра навуковую фантастыку ў беларускай літаратуры і прэзентацыя рамана “Пентаквантар” Арцёма Шуканава

Арганізатары: Gutenberg Publisher

Удзельнікі: Арцём Шуканаў і Андрэй Бандарэнка

Час і месца: 23 лістапада 2025, нядзеля, Foksal, 11, пляцоўка А, 16.30-17.00

Прэзентацыя рамана “Пентаквантар” Арцёма Шуканава запрашае да дыскусіі пра жанр навуковай фантастыкі ўвогуле і ў беларускай літаратуры ў прыватнасці.

“Пентаквантар” — гэта гісторыя-падарожжа пра тое, што памылкі звышчалавечай істоты набліжаюць яе да чалавека. Калі ж памыляецца чалавек, ён набліжаецца да звышчалавечага. І недзе пасярэдзіне іх памылкі дапамогуць ім сустрэцца.