“Ці мараць айцішнікі пра беларускі кібер-панк?” Дыскусія пра навуковую фантастыку ў беларускай літаратуры і прэзентацыя рамана “Пентаквантар” Арцёма Шуканава
Арганізатары: Gutenberg Publisher
Удзельнікі: Арцём Шуканаў, Валянціна Андрэева
Час і месца: 12 кастрычніка 2025, клуб "Павільёнас" (Pylimo g. 21B), 13.50-14.20
Прэзентацыя рамана “Пентаквантар” Арцёма Шуканава запрашае да дыскусіі пра жанр навуковай фантастыкі ўвогуле і ў беларускай літаратуры ў прыватнасці.
“Пентаквантар” – гэта гісторыя-падарожжа пра тое, што памылкі звышчалавечай істоты набліжаюць яе да чалавека. Калі ж памыляецца чалавек, ён набліжаецца да звышчалавечага. І недзе пасярэдзіне іх памылкі дапамогуць ім сустрэцца.
