Фестываль інтэлектуальнай кнігі

“Чаму дызайн кніг – гэта важна?” Размова з Ігарам Юхневічам

Арганізатары: PRADMOVA

Удзельнікі: Ігар Юхневіч, Цімур Кудзеліч

Час і месца: 25 кастрычніка 2025, Беларуская клубоўня (5. května 32, Praha 4-Nusle), 11.40-12.20

Выдавецтва “Мяне Няма” вылучаецца асаблівым падыходам да дызайну. Выгляд кожнага выдання прадуманы да дробязяў — і з эстэтычнага, і з практычнага боку. Кожная новая кніга ўнікальная, аднак пры гэтым з іх утвараецца пазнавальная серыя.

Дыджэй і дызайнер “Мяне Няма” Ігар Юхневіч раскажа, як утварыць айдэнтыку выдавецтва і чаму гэта важна.