“Чалавецтва – жыве, наша радасць – жыве!” Прэзентацыя кнігі Чэслава Мілаша “Чалавек шматпавярховы”
Арганізатары: Gutenberg Publisher
Удзельнікі: Андрэй Бандарэнка, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута
Час і месца: 1 снежня 2024, нядзеля, пляцоўка А (аўдыторыя С2), 16.10-16.55
Паэт-набеліст Чэслаў Мілаш (1911-2004) пражыў доўгае жыццё і быў уважлівым назіральнікам большасці падзей, лёсавызначальных для чалавека Цэнтральнай Еўропы.
У дыскусіі з нагоды выхаду кнігі “Чалавек шматпавярховы” возьмуць удзел перакладчыца Ганна Янкута, перакладчык і ўкладальнік кнігі Андрэй Хадановіч і дырэктар выдавецтва “Gutenberg” Андрэй Бандарэнка.
Ганна Янкута прадставіць новую версію свайго перакладу паэмы “Свет”, а Андрэй Хадановіч – новыя пераклады ваеннай паэзіі Мілаша з кнігі “Выратаванне”.