Будызм і аўтафікшн: выступ Макса Шчура
Арганізатары: Макс Шчур, SayBeat
Удзельнікі: Макс Шчур
Час і месца: 25 кастрычніка 2025, Беларуская клубоўня (5. května 32, Praha 4-Nusle), 17.40-18.40
Макс Шчур пазнаёміць удзельнікаў сустрэчы са сваім перакладам будысцкай вершаванай нізкі “Дгамапада”, якая выйдзе сёлета ў выдавецтве амерыканскага лінгвіста Майкла Эвэрсана “Evertype”, вядомым сярод іншага сваімі выданнямі беларускіх перакладаў Кэрала.
Апрача гэтага, Макс Шчур прадставіць чытачам свой цыкл гістарычных ютуб-лекцый “Беларусь і будызм” і апавядзе пра дзейнасць сучасных беларускамоўных будыстаў, а таксама пра падрыхтоўку выдання беларускіх перакладаў паэмы Ашвагошы “Будачарыта” і кнігі “Сутнасць вучэння Буды” в’етнамскага дзэн-майстра Тхыць Нят Ханя.