Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Беларускі Берлін Мойшэ Кульбака. З удзелам Сяргея Шупы і Альгерда Бахарэвіча

Арганізатары: Выдавецтва VESNA (Прага)

Удзельнікі: Альгерд Бахарэвіч, Сяргей Шупа

Час і месца: 20 кастрычніка 2024, нядзеля, пляцоўка В, 14.00-15.00

У верасьні 1920-га 26-гадовы Мойшэ Кульбак, уцякаючы ад карусэлі войнаў, рэвалюцыяў і акупацыяў, перабіраецца зь Вільні ў Бэрлін, тагачасную сталіцу сьвету. Ён трапляе ў вір галавакружнага культурнага і літаратурнага жыцьця постапакаліптычнай Эўропы, жыве штодня ў сьвятле культавых сузор’яў Ваймарскай Рэспублікі.

І там, у касмапалітычным паветры Бэрліну, яго раптам накрывае настальгія, і ён піша свае самыя беларускія творы – цыкль фальклёрнай імправізацыі “Дуда” і букалічную паэму “Беларусь”. А пра свой Бэрлін паэт праз 10 гадоў раскажа ўжо ў Менску ў паэме “Дзісенскі Чайлд-Гарольд”. Пра ўсё гэта пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч гаворыць зь перакладчыкам Сяргеем Шупам.