Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Беларускае засваенне класічных літаратурных эпасаў (на прыкладзе “Іліяды” Гамера): дыскусія

Арганізатары: Выдавецтва "Полацкія лабірынты", Беларускі ПЭН

Удзельнікі: 

Час і месца: 16 лістапада 2024, субота, пляцоўка А (ul. Foksal, 11), 12.30-13.20

На працягу крыху больш як 10 гадоў з’явіліся або неўзабаве маюць з’явіцца беларускія пераклады найстаражытнейшых міфалагічна-літаратурных эпасаў свету: “Эпас пра Гільгамеша”, выбраныя раздзелы “Рыгведы” і “Махабхараты”, “Іліяда” Гамера, 4 тамы скандынаўскай “Эды”, “Бэўвульф”, “Калевала”, “Попаль-Вух”: удзельнікі дыскусіі паразважаюць пра тое, чаму гэта цяпер робіцца такім актуальным і патрэбным.

Нядаўна ў выдавецтве “Полацкія Лабірынты” выйшла другое і папраўленае выданне “Іліяды” Гамера па-беларуску.

“Іліяда” — гэта міфалагічна-гераічны эпас, які быў створаны прыкладна ў сярэдзіне 8 ст. да н.э. і прыпісваецца паўлегендарнаму грэцкаму песняру Гамеру. Сюжэт паэмы будуецца на эпізодзе Траянскай вайны, якая, паводле сведчання большасці сучасных гісторыкаў, магла мець месца на мяжы 13 і 12 ст. да н.э.