Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Беларусь дрэйфуе на поўнач: анлайн-прэзентацыя зборніка выбранай паэзіі Адальстэйн А. Сігюрдсана “Чорнае неба”. Анонс новай серыі перакладной паэзіі “Вершы на асфальце”

Арганізатары: Марыя Мартысевіч і выдавецтва Змітра Коласа

Удзельнікі: паэт Адальстэйн Сігюрдсан, перакладчыца Марыя Пушкіна, выдавец Марыя Мартысевіч, этнограф Уладзімір Лобач

21 кастрычніка 2023, анлайн, 19.30

У 2014 годзе ісландскі паэт Адальстэйн А. Сігюрдсан быў госцем Міжнароднага паэтычнага фестывалю імені Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”. Вынікам візіту зрабілася кніга ў перакладзе Марыі Пушкінай: выбраныя творы з кніг “Вершы зямлі” (1985), “Вершы мроі” (1992), “Цвярдыня сэрца” (2007), “Дамы не бываюць самотныя” (2011), “Аўтапартрэты” (2012), “Летняя поўня” (2016). Паслямовай да кнігі зрабілася эсэ полацкага этнографа і паэта Уладзіміра Лобача, якое на ўзроўні знакаў збліжае Беларусь і Ісландыю.

Кніга адрасуецца аматарам паэзіі, зацікаўленым у паэтычных ландшафтах свету. Яна распачынае новую кніжную серыю “Вершы на асфальце”, у якой стваральнікі мяркуюць раскрываць беларускаму чытачу далёкія і блізкія краіны праз прызму паэзіі. Пры ўдзеле перакладчыцы Марыі Пушкінай. Мадэратарка – Марыя Мартысевіч.

Час мерапрыемстваў GMT+02:00 Цэнтральнаеўрапейскі час (Варшава). Трансляцыя мерапрыемства будзе дасяжная ў пазначаныя дату і час у суполцы фестываля ў Facebook.

Дадаць падзею ў гугл-каляндар

Tags: