Фестываль інтэлектуальнай кнігі

“Авантурнік Сімпліцысімус”: прэзентацыя новага выдання рамана Г. Я.К фон Грымэльсгаўзэна (пераклад з нямецкай Васіля Сёмухі)

Арганізатары: PRADMOVA

Удзельнікі: 

Час і месца: 17 лістапада 2024, нядзеля, пляцоўка В (ul. Foksal, 11), 14.50-15.30

Прэзентацыя новага выдання рамана Ганса Якаба Крыстофэля фон Грымэльсгаўзэна, якое з нямецкай пераклаў Васіль Сёмуха, а прадмову да кнігі напісала Галіна Сініла.

Германія часоў Трыццацігадовай вайны — гэта свет Ганса Якаба Крыстофэля фон Грымэльсгаўзэна (1622 — 1676), чый «Авантурнік Сімпліцысімус» выйшаў з друку ў 1668 годзе і з’яўляецца найвыбітнейшым творам літаратурнага барока Еўропы. Галоўная тэма рамана — тэма народу, узьвялічанне селяніна і яго працы.

Раней кніга выходзіла па-беларуску ў 1997 годзе у выдавецтве “Мастацкая літаратура”.

[…] Раман Грымэльсгаўзэна – несумненная вяршыня прозы барока, яго найбольш яскравы ўзор. І, бадай што, ні адзін з твораў той эпохі не стаў такім бязлітасна праўдзівым дакументам свайго часу, як “Сімпліцысімус”[…] Гэта раман пра лёс народны і лёс чалавечы ў смутны, страшны, хаатычны час, раман пра блуканні і пакуты чыстай душы, якая не можа не запляміць сябе брудам і брыдотай гэтага свету, але не можа і не змагацца за сваю цнатлівасць і праведнасць. Гэта трагічны твор, насычаны нястрымнай весялосцю, якая яшчэ больш падкрэслівае трагічнасць часу. У ім гучыць гамерычны смех, бо народ і ў самыя цяжкія часіны не страчвае гумару, здольнасці смяяцца са свету і з сябе, гэта сапраўды выратавальны смех. (Галіна Сініла, Прадмова, фрагмент)

Імпрэза адбудзецца з удзелам выдаўцоў і рэдактара.