Анлайн са студыі гуказапісу. Запішам кнігу для “Кніжнага воза” ў прамым эфіры
Арганізатары: Кніжны воз
Удзельнікі: Крысціна Дробыш
Час і месца: 3 лістапада 2024, нядзеля, анлайн, 11.00-12.00
“Кніжны воз” запрашае ўсіх ахвочых паглыбіцца ў працэс запісу аўдыякніг: як і што працуе на студыі, як адзін чалавек можа гаварыць пяццю галасамі, а то і болей.
Арганізатары прапануюць зладзіць інтэрактыў і выбраць разам з удзельнікамі і ўдзельніцамі эфіру голас, які будзе больш за ўсё пасаваць персанажу. І такім чынам проста анлайн запісаць кнігу, якая потым будзе апублікаваная на “Кніжным возе” — “Матулін дзень” Надзеі Ясмінскай (пераможца чытацкага галасавання конкурсу рукапісаў “Шуфлядка”)
Каб сачыць за навінамі “Кніжнага возу”, падпісвайцеся на сацсеткі праекта:
Facebook: https://www.facebook.com/knizhnyvoz/
Instagram: https://instagram.com/knizhnyvoz?igshid=YmMyMTA2M2Y=
TikTok: tiktok.com/@knizhnyvoz
Telegram: https://t.me/knizhnyvoz
YouTube: https://www.youtube.com/@knizhnyvoz
Час мерапрыемстваў GMT+01:00 Цэнтральнаеўрапейскі час CET (Варшава). Трансляцыя будзе дасяжная ў пазначаныя дату і час у суполцы фестываля ў Facebook і на Youtube-канале.