Афіцыйнае адкрыццё VII фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA
Арганізатары: PRADMOVA
Удзельнікі: Лілія Ільюшына, Людвіка Кардзіс, Ціхан Чарнякевіч
Час і месца: 10 кастрычніка 2025, Беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20), 17.30-18.00
Наведвальнікаў чакае вітальнае слова прадстаўніцы Аргкамітэта фестывалю Ліліі Ільюшынай; куратара Віленскай праграмы і прадстаўніка партнёра – Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў Ціхана Чарнякевіча; дырэктаркі Музея імя Івана Луцкевіча Людвікі Кардзіс.
А яшчэ на адкрыцці адбудзецца выступ хору NAVOKAL.