Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Адаптацыя ў новай краіне: прэзентацыя дапаможніка Ханны Мурайда

Арганізатары: Gutenberg Publisher

Удзельнікі: Ханна Мурайда

Час і месца: 26 кастрычніка 2025, Беларуская клубоўня (5. května 32, Praha 4-Nusle), 15.30-16.10

Перамена месца жыхарства – не абавязкова праблема, але заўсёды выклік. Ханна Мурайда стварыла дапаможнік, які крок за крокам дапамагае збудаваць сваё жыццё на новым месцы.

Яна мае пад рукой дастаткова пераканаўчых прыкладаў, як звычайныя дзеянні ўплываюць на кожнадзённасць, а найкаштоўнейшае ў тым, што аўтарка не спыняецца на рэфлексіі, а прапаноўвае рашэнні, якія зробяць жыццё больш якасным.

Ханна праводзіць гэтую прэзентацыю як групавы занятак, з тактыльнымі элементамі.