Да 25-ці годдзя “Камуніката”: ці мела Беларусь шанец вырвацца з арбіты Расеі і пайсці па шляху дэмакратыі пасля аднаўлення Незалежнасці? (дыскусія паводле кнігі Сяргея Навумчыка “Дзевяноста пяты”)
Арганізатары: Фонд Kamunikat.org
Удзельнікі: Сяргей Навумчык, Сяргей Абламейка
Час і месца: 24 кастрычніка 2025, Хаб "Second Culture" (Dělnická 475/43, Praha 7-Holešovice), 19.00-20.00
Ці быў прадвызначаны драматычны фінал апошняй хвалі нацыянальнага Адраджэння канца 1980 – пачатку 1990-х гадоў? Ці сапраўды, як казаў Васіль Быкаў, беларускае грамадства было не гатовае даць перамогу нацыянальнай дэмакратыі – альбо ўсё ж у грамадства існаваў патэнцыял, які не быў скарыстаны лідарамі?
У якой ступені перыяд апошняй хвалі нацыянальнага Адраджэння адлюстраваны ў беларускай дакументальнай літаратуры і асэнсаваны гістарыяграфіяй? Ці магчыма працягваць працу ў гэтым накірунку ва ўмовах эміграцыі, калі адсутнічае доступ да архіўных матэрыялаў у Беларусі, ды і сама тэма фактычна заходзіцца пад забаронай? Ці чакаюць даследчыкаў і чытачоў новыя адкрыцці?
Удзельнікі дыскусіі: Сяргей Навумчык, аўтар цыкла кніг па найноўшай гісторыі Беларусі, апошняя – трэцяе перавыданне кнігі «Дзевяноста пяты» у выдавецтве “Kamunikat.org”, лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭНа, і доктар гістарычных навук Сяргей Абламейка, лаўрэат прэміі Гедройця.
