PRADMOVA

Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя кнігі “Круглая Square” Вала Клемента і “Джа: Легенда аб забраным сэрцы” Багдана Даўгялы. Прэзентуе выдавец Валянціна Андрэева

Арганізатары: Gutenberg Publisher

Удзельнікі: Валянціна Андрэева

8 кастрычніка 2023, Варшава (пляцоўка Б), 15.10-16.00

Васіль Еўдакімаў, які выступае пад псеўданімам Вал Клемэнт, − прадстаўнік даўнейшай хвалі эміграцыі: ён пераехаў жыць у Лондан у пачатку 1990-х гадоў. Раман, які выйшаў сёлета ў Gutenberg Publisher, − біяграфічны твор пра сталенне ў СССР і адшуканне сябе як беларуса, як еўрапейца, як паспяховага чалавека родам з краіны, дзе паспяховасць не віталася.

Апроч таго, Вал Клемэнт як актыўны сябар лонданскай дыяспары, распавядзе пра свой досвед мецэнатцтва ў кніжных праектах.

“Гэты раман — нязьменна дасьціпны, вельмі асацыятыўны, з элемэнтамі антыўтопіі, вясёлы і гаркаваты, саркастычны і часам цынічны, прасякнуты гумарам, іроніяй і, што самае галоўнае, самаіроніяй, якая ёсьць найлепшым сродкам самаабароны, — не дазволіць вам засумаваць. А як вядома, няхай жыве любы жанр, апрача сумнага!” Уладзімер Арлоў.

“Джа: Легенда аб забраным сэрцы” – гісторыя пра дыназаўра Джа, які збіраў дзівосныя рэчы: пёркі, ракушкі, камяні. Яго родны востраў захапілі жорсткія монстры, якія занялі найлепшыя для пражывання мясціны і забаранілі памятаць пра мінулае. Аднак жа Джа паміж спакоем і змаганнем выбраў барацьбу.

Гэтая таямнічая гісторыя пра людзей і дыназаўраў перамагла ў конкурсе “Шуфлядка” і выйшла пры яго падтрымцы. Кніга праілюстраваная Багданам Даўгялам, мастаком, музыкам, аўтарам коміксаў.

Прэзентуе кнігі выдавец Gutenberg Publisher Валянціна Андрэева.

Tags:

шуфлядкаКруглая SquareДжа: Легенда аб забраным сэрцыВаршаваВалянціна АндрэеваБагдан ДаўгялаGutenberg Publisher2023