PRADMOVA

Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Настольныя спектаклі “Піпі Доўгаяпанчоха” і “Мама Му” ад Маляваныча (патрабуецца рэгістрацыя)

Арганізатары: Фестываль PRADMOVA

Удзельнікі: Аляксандр Ждановіч

30 верасня 2023, Батумі (дзіцячая пляцоўка), 12.10-13.15

Гасцёўня Маляваныча чакае дзяцей. Збіраемся разам і ўсёй грамадой, хто на лісапедзе, хто на самакаце, хто проста ўскач па лужынах… у тое месца, дзе нас не дагоняць! Ні злоба, ні цёмная зайздрасць, ні пустыя клопаты! У светлае, вясёлае ДЗЯЦІНСТВА! МАЛЯВАНЫЧ кліча дзяцей і тых, хто прыкідваецца дарослымі, на сустрэчу! Будзем вучыцца дзіцячым беларускім гульням, глядзець настольныя спектаклі “Піпі Доўгая панчоха” і “Мама Му”, самі прыдумляць казкі і маляваць да іх дэкарацыі, майстраваць і запускаць папяровых летакоў! Для дзецей узросту 5+ і тых, хто прыкідваецца дарослым.

Колькасць месцаў абмежаваная, патрабуецца рэгістрацыя па спасылцы.

Tags:

спектакльПіпі ДоўгаяпанчохаМама МуМаляванычдзіцячая літаратураБатуміАляксандр Ждановіч2023