PRADMOVA

Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Майстар-клас па кніжнай ілюстрацыі ад Таццяны Калач (патрабуецца рэгістрацыя)

Арганізатары: Таццяна Калач

Удзельнікі: Таццяна Калач

8 кастрычніка 2023, Варшава (пляцоўка Б), 13.00-14.20

Як ствараюцца гісторыі? Вельмі лёгка, калі ёсць фантазія. А як прыдумляюцца ілюстрацыі да кнігі? На прыкладзе казачнага праекта пра Прыгоды Ваўчка ў міфічным свеце ўдзельнікі майстар-класа пазнаёмяцца з тэхнікай хуткіх замалёвак, прыдумаюць невялічкую гісторыю і намалююць скетч да сваёй фантастычнай прыдумкі. Нават калі вы ніколі не малявалі, а вельмі хочацца паспрабаваць – прыходзьце! Маляваць здольны кожны, нават той, хто малюе ўпершыню. Казачны праект пра Прыгоды Ваўчка створаны па матывах беларускай міфалогіі.

Каб удзельнічаць у майстар-класе, калі ласка, зарэгіструйцеся па спасылцы.

Tags:

Таццяна Калачмайстар-класкніжная ілюстрацыяілюстрацыядызайнВаршава2023