PRADMOVA

Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Майстар-клас па кніжнай ілюстрацыі ад мастачкі Таццяны Калач (патрабуецца рэгістрацыя)

Арганізатары: Таццяна Калач

Удзельнікі: Таццяна Калач

28 кастрычніка 2023, субота, Беласток (пляцоўка Б), 13.00 – 14.00

Як ствараюцца гісторыі? Вельмі лёгка, калі ёсць фантазія. А як прыдумляюцца ілюстрацыі да кнігі? На прыкладзе казачнага праекта пра Прыгоды Ваўчка ў міфічным свеце ўдзельнікі майстар-класа пазнаёмяцца з тэхнікай хуткіх замалёвак, прыдумаюць невялічкую гісторыю і намалююць скетч да сваёй фантастычнай прыдумкі.

Нават калі вы ніколі не малявалі, а вельмі хочацца паспрабаваць – прыходзьце! Маляваць здольны кожны, нават той, хто малюе ўпершыню. Казачны праект пра Прыгоды Ваўчка створаны па матывах беларускай міфалогіі.

Каб удзельнічаць у майстар-класе, калі ласка, зарэгіструйцеся па спасылцы. Колькасць месцаў абмежаваная.

Дадаць падзею ў гугл-каляндар

Tags:

Таццяна Калачмайстар-класкніжныя ілюстрацыіілюстрацыіБеласток2023