PRADMOVA

Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Дыскусія “Пошукі будучыні: ці можа літаратура паяднаць раскіданую нацыю?”. Мадэратарка – Марына Казлоўская

Арганізатары: Фестываль PRADMOVA

Удзельнікі: Уладзімір Арлоў, Святлана Курс, Уладзімір Някляеў, мадэратарка - Марына Казлоўская

6 кастрычніка 2023, Варшава, 17.15-18.45

Беларуская літаратура ў ХІХ – на пачатку ХХ стагоддзя была адным з самых дзейсных інструментаў фарміравання нацыянальнай свядомасці. У часы савецкага эксперыменту па стварэнні “чырвонага чалавека” менавіта літаратура захоўвала, падтрымлівала і развівала беларускасць. Ці здольнае пісьменства сёння, у часы рэпрэсій, унутранай і знешняй эміграцыі, у новых цывілізацыйных умовах справіцца з падобнай задачай? І ці мусіць гэта рабіць?

Tags:

Уладзімір НякляеўУладзімір АрлоўСвятлана Курспошукі будучыніМарына КазлоўскаядыскусіяВаршава2023