PRADMOVA

Фестываль інтэлектуальнай кнігі

ПРАГРАМА Фестываль PRADMOVA адбудзецца ў верасні і кастрычніку ў чатырох гарадах па-за межамі Беларусі

1 min read

Восенню фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA запускае чатыры пляцоўкі па-за межамі Беларусі. Мерапрыемствы пройдуць у верасні і кастрычніку ў Батумі (30.09-01.10), Варшаве (6-9 кастрычніка), Вільнюсе (14-15 кастрычніка), Беластоку (28-29 кастрычніка), а таксама анлайн (21, 22, 30 кастрычніка).


Гэты год фестывалю прысвечаны пошуку будучыні для беларускай культуры. Сярод удзельнікаў сёлета вядомыя беларускія аўтары і дзеячы культуры, а таксама пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету, якія далучацца да падзеі афлайн і анлайн, каб абмеркаваць актуальныя выклікі і надзённыя праблемы, што стаяць перад беларусамі сёння. 

Што чакае гасцей PRADMOVA ў 2023 годзе?

Гэты год мае быць асабліва захапляльным. PRADMOVA сёлета пройдзе ў фармаце ўікэнд-фестываляў:

Мерапрыемствы ў Батумі (30 верасня-1 кастрычніка): стартуе фестываль у Батумі, дзе нашы госці змогуць атрымаць асалоду ад лекцый, літаратурных дыскусій і “Паэтычнага варушняка”.

Варшава (6-9 кастрычніка): наступным прыпынкам стане Варшава, тут удзельнікі фестывалю змогуць сустрэцца з вядомымі аўтарамі, паразважаць пра нацыянальную ідэю і будучыню тэатра, паглядзець і абмеркаваць з аўтарамі і рэжысёрамі тэатральныя пастаноўкі, а таксама наведаць вялікі канцэрт беларускай музыкі.

Вільнюс (14-15 кастрычніка): потым PRADMOVA адправіцца ў Вільнюс, дзе ўдзельнікі падыскутуюць пра феномен ліцвінізму і адбудзецца дыялог беларускай паэзіі з паэзіяй краін Балтыі.

Беласток (28-29 кастрычніка): фестываль завершыцца ў Беластоку, дзе літаратурныя сустрэчы будуць спалучацца з абмеркаваннямі, прэзентацыямі кніг, дыскусіямі і лекцыяй пра тое, ці варта перачытваць школьны белліт.

Анлайн (21, 22, 30 кастрычніка): для тых, хто не зможа прысутнічаць на мерапрыемствах ужывую, PRADMOVA прапануе магчымасць далучыцца да фестывалю ў анлайн-фармаце.

Поўную праграму фестывалю глядзіце на сайце: pradmova.eu, а таксама ў сацсетках Instagram і Facebook.

 

Уваход на ўсе мерапрыемствы PRADMOVA вольны. 

 

1 thought on “ПРАГРАМА Фестываль PRADMOVA адбудзецца ў верасні і кастрычніку ў чатырох гарадах па-за межамі Беларусі

Leave a Reply