PRADMOVA

Фестываль інтэлектуальнай кнігі

4-5 чэрвеня 2022, Тбілісі

1 min read

4-5 чэрвеня, Тбілісі
Інстытут Гётэ, Mikheil Zandukeli St. 16 

Час Пляцоўка Мерапрыемства і яго ўдзельнікі
4 чэрвеня
14.00 – 14.15 Пляцоўка А, галоўная заля Адкрыццё фестывалю PRADMOVA у Тбілісі
14.15 – 14.55 Пляцоўка А, галоўная заля Размова «Літаратурнае мінулае, сучаснасць і будучыня: досвед  грузінскага выдавецтва» Выступоўца – заснавальнік першага незалежнага грузінскага выдавецтва «Азры» Мамука Хантадзэ.
14.00 – 14.55 Пляцоўка С, актыўнасці для дзяцей ад Буслік-Хаб Майстар-клас і конкурс па літаратурным чытанні
15.10 – 15.50 Пляцоўка А, галоўная заля Чытанкі для дзетак-беларусаў: агляд навінак дзіцячай і падлеткавай кнігі ад Ліліі Ільюшынай
15.10 – 17.00 Пляцоўка B Майстар-клас па стварэнні зінаў «ZineMakers» з мастачкай Седай Аршак’ян. Колькасць месцаў абмежавана
15.10 – 15.50 Пляцоўка С, актыўнасці для дзяцей ад Буслік-Хаб Майстар-клас па маляванні вокладак для кнігі
16.00 – 17.00 Пляцоўка А, галоўная заля Прэзентацыя кнігі «Мастацтва (не) памятаць» журналісткі і фатографкі Вольгі Бубіч. Прэзентуе аўтарка
16.00 – 17.00 Пляцоўка С, актыўнасці для дзяцей ад Буслік-Хаб Настольныя гульні
17.10 – 18.40 Пляцоўка А, галоўная заля Дыскусія «Як захоўваць ідэнтычнасць і рэалізоўваць сябе па-за межамі краіны». Удзельнікі: ілюстратарка Наста Мядзелец; актор Аляксандр Ждановіч; публіцыст Севярын Квяткоўскі; журналіст Зміцер Лукашук. Мадэратар – Алесь Буракоў
17.10 – 18.40 Пляцоўка С, актыўнасці для дзяцей ад Буслік-Хаб Майстар-клас «Прыдумляем казку разам/аповед па малюнках» (для дзяцей старэйшага ўзросту)
18.50 – 19.30 Пляцоўка А, галоўная заля «Бія-арт і новыя іерогліфы» медытатыўна-візуальнае падарожжа з мастачкай Мілай Коткай
18.50 – 19.30 Пляцоўка В Майстар-клас па беларускіх танцах
19.35 – 20.15 Пляцоўка А, галоўная заля Аўтарскае эсэ Севярына Квяткоўскага «Асэнсаванне і адлюстраванне феномену Рэвалюцыі, рэпрэсій і эміграцыі мастацкімі сродкамі». Свежыя фрашкі
19.35 – 21.30 Пляцоўка В Майстар-клас «Жывая карціна» мастачкі Мілы Коткі. Колькасць месцаў абмежавана
20.20 – 21.30 Пляцоўка А, галоўная заля Прэзентацыя рамана «Гэй Бэн Гіном» Уладзіміра Някляева. Прэзентуе аўтар. Аўтограф-сесія
21.40 – 22.30 Пляцоўка А, галоўная заля Музычны вечар з гуртом «Laikov, Alisa i Yauhen»
5 чэрвеня
14.00 – 14.10 Пляцоўка А, галоўная заля Вітальнае слова. Анонс другога фестывальнага дня
14.10 – 15.00 Пляцоўка А, галоўная заля Агляд незалежных літаратурных прэмій 2022 года. Прэзентуе Лілія Ільюшына
15.10 – 16.10 Пляцоўка А, галоўная заля Паэтычны марафон
16.20 – 17.50 Пляцоўка А, галоўная заля Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Мацкевіча «Свобода и мышление. Эссе о гражданском обществе». Прэзентуе Яраслаў Бекіш
Дыскусія «Як мяняецца грамадзянская супольнасць і нашы ўяўленні пра яе ў сувязі з новымі лакальнымі і глабальнымі выклікамі». Удзельнікі: Вольга Смалянка, праваабаронца; Уладзімір Някляеў, паэт, празаік, драматург, перакладчык. Мадэратар – Яраслаў Бекіш
16.20 – 17.50 Пляцоўка В Майстар-клас па стварэнні паштовак «МЕСЦА СІЛЫ» з мастачкай Ганнай Гладкай. Колькасць месцаў абмежавана
16.20 – 17.20 Пляцоўка С, актыўнасці для дзяцей Тэатральны гурток з Маляванычам
17.20 – 17.50 Пляцоўка С, актыўнасці для дзяцей Чытанні Льва Міхеева «Фарбы дзяцінства»
18.00 – 19.10 Пляцоўка А, галоўная заля Прэзентацыя кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя на маршы». Абмеркаванне з героямі кнігі Уладзімірам Някляевым, Мілай Коткай, Севярынам Квяткоўскім і наведвальнікамі фестываля. Мадэратар – Зміцер Лукашук
19.30 – 21.40 Пляцоўка А, галоўная заля «Калі ў тваёй мове востра не хапае цукру»: імправізаванае інтэрв’ю з паэтамі Лінор Гаралік і Шотам Іяташвілі. Беларускія пераклады Шоты Іяташвілі чытае Аляксандар Ждановіч. Мадэратар – Алесь Буракоў
19.30 – 21.40 Пляцоўка В Майстар-клас па графіцы ад мастачкі Насты Мядзелец. Колькасць месцаў абмежавана
21.50 – 21.55 Пляцоўка А, галоўная заля Закрыццё тбіліскай праграмы фестывалю PRADMOVA. Пазапраграмная камунікацыя
21.55 – 22.30 Пляцоўка А, галоўная заля Медыяінсталяцыя «Home=Music». Аўтар – Алег Шалькевіч

Leave a Reply