Беларусь на старажытных мапах. Відэа лекцый у межах праекта “Перасоўная гісторыя”
“Беларусь (ВКЛ) на старажытных мапах” – гэта частка праекта “Перасоўная гісторыя”, які рэалізаваўся ў 2019 г. серыяй выстаў і мерапрыемстваў, датычных старажытнай картаграфіі беларускіх земляў, што прайшлі ў г. Мінску, Гродна, Лідзе, Воршы, Віцебску і Вільнюсе. Выстава мае аўтарскую канцэпцыю і складаецца з 34 копій старажытных мап 13-19 ст., дзе беларускія землі паказаныя ў розных кантэкстах – ад выяваў мап ВКЛ да мапаў Свету. Гэты праект атрымаў свой пачатак у 2014 г., у рамках шэрагу мерапрыемстваў пад агульнай назвай “Візуальныя мапы гістарычнай памяці». На той момант выстава складалася з 20 карт і з’яўлялася стацыянарным праектам, у межах якога акрамя ўласна экспазіцыі карт з арыгінальнымі апісаннямі былі праведзены дзве публічныя дыскусіі на тэму ўплыву вобразаў гістарычнай памяці на свядомасць беларусаў.
Арганізатарамі праекта выступалі Майстэрня старажытных гістарычных карт (аўтар ідэі – Эдуард Куфцерын) і Беларуская філасофская прастора. Праект адбываўся таксама пры падтрымцы Лятучага ўніверсітэта.
Выстава “Беларусь на старажытных геаграфічных мапах” упершыню выстаўлялася 5-16 красавіка 2019 г. у НЦСМ у г. Мінску ў межах Фестываля інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”.
Дадзеная серыя лекцыяў прыадчыняе таямніцы старажытных мап, расказвае як можна іх чытаць і што бачыць з розных даследчых пазіцый, стварае візуальны партал у свет нашых продкаў.
Беларусь на старажытных мапах (ч.1): Э. Куфцерын – старажытныя мапы ў святле візуальнай антрапалогіі:
Беларусь на старажытных мапах(ч.2): І.Дубянецкая – мапы ў культуралагічна-рэлігіязнаўчай перспектыве:
Беларусь на старажытных мапах(ч.3): А. Дзярновіч – старажытныя мапы праз оптыку гістарычнай навукі: