ART PRADMOVA прымае заяўкі да 6 кастрычніка
1 min read
Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA адкрывае прыём заявак на ART PRADMOVA — конкурс-выставу для маладых ілюстратараў(-ак) і дызайнераў(-ак) кнігі.
Гэта магчымасць атрымаць прафесійную ацэнку сваіх прац ад вядомых майстроў, пазнаёміцца з беларускімі выдаўцамі і патэнцыйнымі замоўцамі, а таксама прадставіць сваю творчасць шырокай публіцы.
Падавацца могуць творцы ва ўзросце ад 17 да 39 гадоў уключна. Прымаюцца працы ў любых тэхніках, як выдадзеныя, так і нявыдадзеныя.
Дэдлайн: 6 кастрычніка 2026 года.
Лепшыя працы будуць прадстаўленыя на спецыяльнай выставе ART PRADMOVA ў межах фестывалю. Пераможцы будуць узнагароджаныя падчас фестывалю PRADMOVA.