Анансуем фестываль падлеткавай і young adult кнігі “YA (Я)”!
1 min readФестываль падлеткавай і young adult кнігі “YA (Я)” адбудзецца 27-28 лістапада ў культурніцкім цэнтры “Корпус” (пр-т Машэрава, 9/8).
Для каго?
– для чытачоў 12-25 гадоў. Так, вось такога зараз веку падлеткі і young adult.
Навошта?
– каб гаварыць пра сур’ёзнае і ня вельмі, пра тое, што сапраўды чытаюць, пра кнігі, якія дапамагаюць знайсці паразуменне са светам, людзьмі ў свеце і з сабою.
– і пра кнігі, з якімі проста прыемна бавіць час (нервовыя дарослыя – заплюшчыце вочы).
– эксперыментаваць з тэкстамі і фарматамі, слухаць саміх падлеткаў і ў будучыні – няхай атрымаецца! – наогул перадаць ім падрыхтоўку фестываля.
Што чакаецца:
– сустрэчы з беларускімі і замежнымі аўтарамі
– спектаклі, квізы, праграма пра коміксы і фэнтэзі
– кніжнае стэнд-ап шоў “Кот Бродскага. Мінск”
– пісьменніцкія майстар-класы
Хто ва ўсім гэтым вінаваты?
Каманды Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Pradmova” і праект “ЗаЧтение”. Каторыя вельмі гатовыя падзяліцца адказнасцю: гэта значыць, мы будзем рады падлеткам і моладзі, якія захоча ўвайсці ў аргкамітэт фестываля. Падказваць, раіць і адгаворваць (калі спатрэбіцца).
Чаму мы ўсё ж наважыліся?
Нам здаецца, што менавіта зараз важна называць рэчы сваімі словамі – пры дапамозе кніг. Мы імкнемся выконваць усе меры бяспекі. І будзем гатовы перавесці частку сустрэч у онлайн-фармат. Спадзяемся, усё атрымаецца.
Сачыце за намі ў сацыяльных сетках фестываля:
https://www.facebook.com/yafest.minsk
https://www.instagram.com/yafest.minsk
Партнёры фэста: культурны цэнтр “Корпус”, тэатральная студыя “Два воробья”, Літаратурны клуб “РомашЬка” і кампанія OZ.