Абвешчаны шорт-ліст конкурса маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі “Арт-Прадмова” 2019

Па рашэнні журы ў кароткі спіс фіналістаў конкурса маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі патрапілі наступныя ўдзельнікі.

Мікіта Расолька

Фёдар Шурмялёў

Юля Чысцякова

Марыя Станкевіч

Зьміцер Шапавалаў

Ліза Лянкевіч

Валерыя Гормаш-Дрэбезава

Сяргей Сакума

Алена Сацута

Анастасія Сакалоўская

Ніжэй прэзентаваныя некаторыя з прац удзельнікаў кароткага спісу. З астатнімі працамі можна таксама пазнаёміцца на адкрытай выставе “Арт-Прадмова” 2019, якая адбываецца ў культурным хабе ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16) і працягнецца да 7 красавіка ўключна.

Фёдар Шурмялёў

Ліза Лянкевіч 

Алена Сацута

Валерыя Гормаш-Дрэбезава

Марыя Станкевіч

Мікіта Расолька

Стася Сакалоўская

Сяргей Сакума

Абвяшчэнне пераможцаў па шасці намінацыях і іх урачыстае ўшанаванне адбудзецца пад час фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” у 16.30 7 красавіка на зоне В паводле фестывальнай праграмы.

Нагадаем:

Конкурс маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі “АРТ-ПРАДМОВА”- 2019 праводзіцца сярод маладых аўтараў (ад 17 да 35 год уключна) па наступных намінацыях:

  1. Арт-бук (любое нетыражнае выданне з выразнай мастацкай канцэпцыяй);
  2. Тыражная кніга (друкаванае ці лічбавае выданне або макет кнігі);
  3. Ілюстрацыя (за лепшую тэхніку выканання);
  4. Ілюстрацыя (за наватарства/эксперымент);
  5. Ілюстрацыя (за лепшае прачытанне тэмы);
  6. Гран-пры фестывалю (за самы выбітны твор).

Конкурс-выстава “Арт-Прадмова” дае цудоўную магчымасць маладым творцам не толькі даведацца кампетэнтнае меркаванне вядомых майстроў пра свае працы, але і звярнуць на сябе ўвагу беларускіх выдаўцоў і глядачоў, даруе шанец атрымаць новыя цікавыя замовы і зрабіцца лепш бачнымі ў публічнай прасторы. Падрабязней пра конкурс: http://pradmova.by/zbor-zayavak-na-konkurs-vystavu-maladyh-iljustratara-i-dyzajnera-knigi-art-pradmova/

Выстава працуе пад час работы фестывалю. Уваход вольны.


Comments

One response to “Абвешчаны шорт-ліст конкурса маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі “Арт-Прадмова” 2019”

  1. […] Шорт-ліст намінантаў конкурса быў абвешчаны раней: http://pradmova.by/abveshchany-short-list-konkursa-maladyh-iljustratara-i-dyzajnera-knigi-art-pradmo… […]

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *