Фестываль інтэлектуальнай кнігі

26 ліпеня: PRADMOVA на фестывалі Letucień у Кракаве

1 min read

26 ліпеня ў Кракаве ў парку Jordana пройдзе беларускі фестываль Letucień. Апрача музычнай пляцоўкі, кірмаша, фудкорта, дзіцячай пляцоўкі і многага іншага на фестывалі можна будзе купіць кнігі, сустрэцца з пісьменнікамі і паразмаўляць пра літаратуру.

Мы падрыхтавалі цікавую і насычаную літаратурную праграму!

Пачнецца ўсё ў пятніцу 25-га ліпеня ў 17:30 у бары Prawda (ex-Sojka, Kalwaryjska 15, Кракаў) паэтычнай вечарынай пад назвай “Быць шчаслівым альбо быць паэтам”. Выступяць Павел КапанскіГанна ШакельУладзь ЛянкевічНаста КудасаваАртур КамароўскіДар’я БялькевічАрцём Мельніковіч і Андрэй Хадановіч.

А 26-га ліпеня апоўдні пачнецца праграма літаратурнай пляцоўкі на самімі фестывалі-пікніку “Летуцень” у парку Jordana:

12:00 — 12:50. “Эміграцыя — пературбацыя, стагнацыя, мадыфікацыя, мабілізацыя… патрэбнае падкрэсліць”. Гутарка пра турызм і міграцыю. Удзельнічаюць Аляксей Правалоцкі і Алесь Гойшык. Мадэратарка Дар’я Бялькевіч.

13:00 — 13:50. “Коч у бэлю, або Моўны шпурляк на полі “Летуценя”: пурызм ці натуральная эвалюцыя мовы?”. Разважаюць Арцём Сізінцаў і Святлана Лясовіч. Мадэратар Уладзіслаў Гарбацкі.

14:00 — 14:50. “Дзесяць за ноч! Ці ёсць сэкс у беларускай літаратуры?”
Дыскутуюць Дар’я БялькевічАндрэй ХадановічМікіта Найдзёнаў.

15:00 — 15:50. “Украінская ноч і беларускі золак: рэвалюцыі грамадзянскіх супольнасцяў на ўсходзе Еўропы”. Размова Марсі ШорПаўла Баркоўскага і Анджэя Гняздоўскага (на польскай мове).

16:00 — 18:00. “СЛОВАЗВАРОТ: размова з Юляй Цімафеевай і Альгердам Бахарэвічам ды прэзентацыя кніг “Кровазварот” і “Папяровы Голем”. Мадэратар Андрэй Хадановіч.

Уваход на ўсе падзеі фестывалю бясплатны. Сачыць за навінамі можна праз Instagram.

Leave a Reply