Фестываль інтэлектуальнай кнігі

23 лістапада: сінергія паэзіі, музыкі і спеваў у Касцёле Святога Аляксандра

1 min read
23 лістапада: сінергія паэзіі, музыкі і спеваў у Касцёле Святога Аляксандра

23 лістапада 2025 у нядзелю ў Касцёле Святога Аляксандра (plac Trzech Krzyży) а 20.00 адбудзецца імпрэза пад назвай “Паэтычная кантата”.

Паэты і кампазітары нашага часу сустракаюцца ў гуку і слове. Вершы, якія прагучаць у выкананні саміх аўтараў, набудуць новае жыццё ў музыцы, створанай кампазітарамі.

“Паэтычная Кантата” — гэта твор з дзевяці частак, напісаны для чытальнікаў і чытальніц, дзіцячага хору і аргана.
У ім можна пачуць жывое дыханне паэзіі і тое, як яе пачулі кампазітары.

Праграма:
1. “Via Vitalis” — кампазітарка і арган Вольга Падгайская
2. “Сон на Каляды” — верш і чытальнік Андрэй Хадановіч
3. “Першая зорка” — верш Андрэя Хадановіча, музыка Вольгі Падгайскай (хор і арган)
4. “Блакітная птушка” — верш і чытальніца Дар’я Бялькевіч (арган)
5. “Птушкі ведаюць гнёзды свае” — верш і чытальніца Таццяна Нядбай, музыка Канстанціна Яськова (хор і арган)
6. “Я недзе паміж” — верш і чытальнік Уладзь Лянкевіч, музыка Вольгі Падгайскай (хор і арган)
7. “Так свяціцца Імя” — верш і чытальніца Наста Кудасава (арган)
8. “Мне б хацелася, як і раней” — верш і чытальнік Артур Камароўскі , музыка Канстанціна Яськова (хор і арган)
9. “Мой вырай” — верш Юліі Цімафеевай, чытальнік Уладзь Лянкевіч, музыка Вольгі Падгайскай (хор і арган)
10. “Абруч” — верш і чытальнік Мікіта Найдзёнаў (арган)
11. “Цуд” — верш і чытальнік Дзмітрый Строцаў, музыка Вольгі Падгайскай (хор і арган)

Выканаўцы:
Хор “Мара” Беларускай школы мастацтваў імя М. Равенскага ў Варшаве.
Дырыжор — Дар’я Дзятко.
Партыя аргана — Вольга Падгайская.

Уваход вольны.

Leave a Reply