18-19 чэрвеня 2022, Варшава
1 min read
18-19 чэрвеня, Варшава
Беларускі Моладзевы Хаб, plac Konstytucji 6
| Час | Пляцоўка | Мерапрыемства і яго ўдзельнікі |
| 18 чэрвеня | ||
| 11.00 – 11.30 | Пляцоўка А | Адкрыццё фестывалю PRADMOVA у Варшаве. Вітальнае слова арганізатараў |
| 11.30 – 11.45 | Пляцоўка А | Адкрыццё выставы літар «Вязьмо» Кацярыны Пікірэні |
| 12.10 – 12.50 | Пляцоўка В | Прэзентацыя кнігі «Здарэнне ў Краіне-Дзе-Робяць-Котак» Наталлі Станкевіч. Прэзентуе аўтарка, з удзелам перакладчыка Паўла Касцюкевіча |
| 12.45 – 13.00 | Пляцоўка А | Прэзентацыя праекту «Беларуская бібліятэка ў Варшаве» з удзелам яе ініцыятаркі Аляксандры Гушчы |
| 13.00 – 14.00 | Пляцоўка А | Прэзентацыя «Белай Кнігі Правасуддзя» ад Прэс-клубу з удзелам прадстаўнікоў беларускіх медыя |
| 13.00 – 14.00 | Пляцоўка В | Прэзентацыя выданняў ЕГУ: зборніка «CTRL+S: Еўрапейская спадчына» і навуковага часопіса яўрэйскіх даследаванняў «Цайтшрыфт». Мадэратар – Сцяпан Стурэйка |
| 14.00 – 15.00 | Пляцоўка А | Размова «Krytyka Polityczna» і яе роля ў стварэнні польскай інтэлектуальнай прасторы. Як інтэлектуальныя выдавецкія праекты фарматуюць нацыянальны наратыў». Гутарка са Славамірам Серакоўскім. Мадэратар – Павел Баркоўскі |
| 14.00 – 15.00 | Пляцоўка В | Прэзентацыя мемуараў Карласа Шэрмана «Блуканец». Прэзентуюць Марыя Мартысевіч, Таццяна Нядбай і інш. |
| 15.00 – 16.20 | Пляцоўка А | Дыскусія «Нацыянальны герой: гісторыя і/ці міф. Па матывах гістарычных асоб 16-17 ст.». Удзельнікі: Мікола Волкаў, Андрэй Радаман, Віктар Якубаў. Мадэратар – Генадзь Сагановіч. Прэзентацыя кнігі Міколы Волкава «Абрысы розныя: малюнкi i чарцяжы гетмана Януша Радзiвiла» |
| 15.00 – 15.40 | Пляцоўка В | Сеанс нявыдадзенай кнігі. Павал Касцюкевіч чытае ўрыўкі з новага раману «Гісторыка-культурны бардэль адваката Велікоўскага» і адказвае на пытанні публікі |
| 15.40 – 16.20 | Пляцоўка В | Прэзентацыя перакладаў серыі «Паэты планеты» ад выдавецтва «Зміцер Колас». Мадэратарка – Марыя Мартысевіч |
| 16.30-18.00 | Пляцоўка А | Дыскусія «Культурны імперыялізм і вайна культур: ці магчымае супраціўленне?». Удзельнікі: Святлана Алексіевіч, Уладзімір Арлоў, Таццяна Заміроўская, Таццяна Нядбай, Андрэй Хадановіч. Мадэратар – Марэк Радзівон. |
| 16.30-17.10 | Пляцоўка В | «Мабільная радзіма». Прэзентацыя кніг нямецкага гісторыка Фелікса Акермана. Прэзентуе аўтар з удзелам перакладчыцы Алены Талапілы |
| 17.30 – 18.00 | Пляцоўка В | Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Мацкевіча «Отвечая за себя. Записки философа с вредным характером». Мадэратарка – Святлана Мацкевіч |
| 16.30 – 17.40 | Тэатральная пляцоўка |
Спектакль для дзяцей «Залатое кураня» ад праекта Teatr.Tut |
| 18.00 – 19.20 | Пляцоўка А | Публічнае інтэрв’ю Адама Міхніка на тэму «Рэвалюцыі, Войны і Салідарнасць: урокі 20-21 ст. для Усходняй Еўропы». Мадэратар – Славамір Серакоўскі |
| 18.00 – 19.00 | Тэатральная пляцоўка |
Майстар-клас па стварэнні паштовак «Выцінанка і чытанка» і паэтычныя чытанні для дзяцей і дарослых. Вядоўца – творца і педагог Леся Каблукова |
| 19.30 – 19.50 | Пляцоўка А | Агляд актуальнай сітуацыі ў сферы культуры ў Беларусі «Культура за кратамі» у прэзентацыі Таццяны Нядбай. Агляд навінак анлайн-праектаў, падкастаў і блогаў |
| 19.50 – 20.30 | Пляцоўка А | Сустрэча-дыскусія з нагоды абмеркавання кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя на маршы». Мадэратар – Зміцер Лукашук |
| 20.30 – 22.00 | Пляцоўка А | Ноч Паэзіі. Удзельнікі: Уладзімір Лобач, Марыя Мартысевіч, Таццяна Нядбай, Дзмітрый Строцаў, Анхела Эспіноса. У праграме Ночы Паэзіі таксама прагучаць вершы палітзняволеных Людзей Слова. Вядоўца – Андрэй Хадановіч |
| 19 чэрвеня | ||
| 12.20 – 13.20 | Пляцоўка А | Сустрэча-размова «Чужыя сярод сваіх?» з расейскамоўнымі беларускімі аўтарамі Паўлам Анціпавым, Юляй Арцёмавай, Андрэем Дудко |
| 12.30-13.20 | Пляцоўка В | Прэзентацыя кнігі Аляксея Адамовіча «Ян Няпрэцкі і карта ВКЛ». Прэзентуе аўтар |
| 13.20 – 14.20 | Пляцоўка А | Прэзентацыя трохтомніка да 100-годдзя з дня нараджэння паэта Веніяміна Блажэннага. Мадэратар – Дзмітрый Строцаў |
| 13.30 – 14.20 | Пляцоўка В | Круглы стол «Лісты да Сабак» з прадстаўнікамі незалежных беларускіх выдавецтваў і медыя. Удзельнікі: Алесь Аркуш, Надзея Белахвосцік, Яраслаў Іванюк, Марыя Мартысевіч |
| 14.30 – 16.00 | Пляцоўка А | Дыскусія: «Логіка для адукацыі. Ці патрэбнае вывучэнне логікі ў 21 ст., каму і для чаго?». Удзельнікі: Пётра Рудкоўскі, Павел Баркоўскі, Андрэй Шуман. Прэзентацыя кнігі Андрэя Шумана Logika Talmudu. Krakow: Copernicus Press. Прэзентацыя кнігі Паўла Баркоўскага «Логіка» |
| 14.30 – 15.30 | Пляцоўка В | Перфоманс-чытанне выбраных частак кнігі «Манах Вера» у прасторы анімаваных ілюстрацый (ілюстрацыі Цімафея Яржомбека, анімацыя Марыі Пучко) ад паэта Дзмітрыя Строцава |
| 15.00 – 16.00 | Тэатральная пляцоўка |
Сцэнічная чытка п’есы Касі Чэкатоўскай «Гаргоны» ў выкананні Паліны Дабравольскай і Яўгеніі Давідзенка |
| 15.30 – 16.00 | Пляцоўка В | Прэмія імя Алеся Адамовіча – 2021. Вядоўца – Таццяна Нядбай |
| 16.00 – 16.40 | Пляцоўка А | Канцэрт сямейнага ансамбля «Бартосікі»: Зміцер Бартосік (гітара, вакал), Таццяна Карпіловіч (баян), Юстына Карпіловіч (гітара, вакал), Геральд Бартосік (вакал, блок-флейта) |
| 16.00 – 16.40 | Пляцоўка В | Сустрэча-лекцыя Алеся Аркуша «Часопіс «Калосьсе» як летапіс белліт андэграўнда 90-х» |
| 16.40 – 18.00 | Пляцоўка А | Дыскусія «Літаратары і вайна». Удзельнікі: Святлана Алексіевіч, Уладзімер Арлоў, Марэк Радзівон, Саша Філіпенка. |
| 18.10 – 19.00 | Пляцоўка А | Творчы вечар Сашы Філіпенка. Вядоўца імпрэзы – Ірэна Кацяловіч |
| 18.00 – 19.00 | Тэатральная пляцоўка |
Прэзентацыя кнігі «Утульныя казкі» Аляксея Кулакова і тэатралізаванае чытанне сумесна з беларускімі акторамі |
| 19.00 – 22.00 | Пляцоўка на вуліцы |
Акцыя-канцэрт беларускіх музычных гуртоў і выканаўцаў |