Фестываль інтэлектуальнай кнігі

12 чэрвеня 2022, Кракаў

1 min read

12 чэрвеня, Кракаў
Віла Дэцыюса, ul. 28 Lipca 1943 roku 17A

Час Пляцоўка Мерапрыемства і яго ўдзельнікі
10.00 – 10.20 Пляцоўка А, Заля Чартарыйскіх Дзіцячыя вершы Андрэя Скурко чытаюць «Беларусы ў Кракаве». Мадэратар – Андрэй Хадановіч
10.30 – 11.50 Пляцоўка А, Заля Чартарыйскіх Дыскусія «Дом шчаслівых дзяцей: забароны, забабоны і табу ў сучаснай літаратуры для дзяцей і падлеткаў». Удзельнікі: Альгерд Бахарэвіч, Марыя Мартысевіч. Мадэратарка – Лілія Ільюшына
10.30 – 11.50 Пляцоўка С,
Блакітная Заля
Тэатральны занятак для дзяцей з Беларусі і Украіны. Мадэратаркі – Кацярына Дошчачка і Вольга Аверына
12.00 – 13.00 Пляцоўка А, Заля Чартарыйскіх Прэзентацыя рамана «Свінні» Аляксандра Чарнухі. Прэзентуе аўтар
12.00 – 13.00 Пляцоўка В, Заля Любамірскіх Прэзентацыя 4 тамоў выбраных твораў Франца Кафкі ў беларускіх перакладах выдавецтва «Зміцер Колас» з удзелам перакладчыка Лявона Баршчэўскага. Мадэратарка – Марыя Мартысевіч
12.00 – 13.00 Пляцоўка С,
Блакітная Заля
Майстар-клас «Малюем з Шагалам і Суціным: занятак па маляванні для дзяцей па кнігах выдавецтва «Поле». Мадэратарка – Кацярына Веразуб, «Бібліятэчка маленькага Беларуса»
13.00 – 13.45 Пляцоўка А, Заля Чартарыйскіх Прэзентацыя выданняў Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэту: зборнік «CTRL+S: Eўрапейская спадчына» і навуковы часопіс яўрэскіх даследаванняў «Цайтшрыфт» з удзелам Аляксея Махнача, кіраўніка Акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ, кандыдата гістарычных навук. Мадэратар – Сцяпан Стурэйка
13.00 – 14.30 Пляцоўка В, Заля Любамірскіх Дыскусія «Аўтар і яго перакладчык». Удзельнікі: Альгерд Бахарэвіч, Ян Максімюк, Уладзімір Арлоў, Багдан Задура. Мадэратарка – Яана Бернатовіч
14.30 – 15.40 Пляцоўка А, Заля Чартарыйскіх Творчая сустрэча з Алесем Аркушам. Мадэратар – Яраслаў Іванюк. Яраслаў Іванюк прадстаўляе праект Kamunikat
14.30 – 15.40 Пляцоўка В, Заля Любамірскіх Дыскусія «Траўмы 21 стагоддзя: новы сацыяльна-палітычны досвед і старыя антыгуманныя практыкі». Удзельнікі: Міхаіл Мінакаў (анлайн), Вольга Шпарага (анлайн), Пётра Рудкоўскі, Анджэй Ледар. Мадэратар – Павел Баркоўскі
14.30 – 15.40 Пляцоўка С,
Блакітная Заля
Літаратурная арт-майстэрня «Дом у вобразах метафар». Вядоўца – Наталля Дробыш
16.00 – 17.20 Пляцоўка А, Заля Чартарыйскіх Сустрэча-дыскусія нагоды абмеркавання кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя на маршы». Удзельнікі: Павел Баркоўскі і Зміцер Бартосік. Мадэратар – Зміцер Лукашук
16.00 – 17.20 Пляцоўка В, Заля Любамірскіх Прэзентацыя выдавецтва «Vesna». Новыя кнігі паэзіі: «Воўчыя ягады» Юліі Цімафеевай і «Вершы» Альгерда Бахарэвіча, двухтомны збор вершаў Мойшэ Кульбака. Удзельнікі: Вэсна Вашко Касэрэс, Сяргей Шупа. Паэтычныя чытанні Альгерда Бахарэвіча і Юлі Цімафеевай. Мадэратар – Андрэй Хадановіч
17.30 – 18.00 Бальная Заля Прэмія імя Алеся Адамовіча – 2020. Вядоўца – Таццяна Нядбай
18.10 – 18.50 Бальная Заля Канцэрт сямейнага ансамбля «Бартосікі»: Зміцер Бартосік (гітара, вакал), Таццяна Карпіловіч (баян), Юстына Карпіловіч (гітара, вакал), Геральд Бартосік (вакал, блок-флейта)
19.00 – 20.20 Пляцоўка В, Заля Любамірскіх Сустрэча-размова «Неба з сабой: досвед выжывання і творчасці ў замежжы». Удзельнікі: Уладзімер Арлоў, Вальжына Морт, Таццяна Нядбай, Уладзімір Някляеў, Юлія Цімафеева. Мадэратар – Андрэй Хадановіч
20.30 – 22.00 Пляцоўка В, Заля Любамірскіх Ноч Паэзіі. Чытанне вершаў з удзелам музыкаў-імправізатараў Аляксея Варсобы і Віктара Сямашкі. Удзельнікі: Мілаш Беджыцкі, Рышард Крыніцкі, Эва Ліпска, Марыя Мартысевіч, Вальжына Морт, Таццяна Нядбай, Уладзімір Някляеў. Мадэратарка – Кася Іофе

Leave a Reply