Вядомыя імёны пераможцаў конкурса рукапісаў «Шуфлядка»
1 min read
Яшчэ адзін сезон конкурсу рукапіса «Шуфлядка» падышоў да завяршэння! Журы зрабіла свой выбар і пераможцамі «Шуфлядкі» 2025 года сталі:
1) Намінацыя «Дзіцячая і падлеткавая кніга»
Юрый Мамчыц «Год чараўніцтва»
За стварэнне казачнага свету, небанальнасць сюжэту, нечаканы фінал і прадуманую кампазіцыю.
2) Намінацыя «Нон-фікшн»
Алесь Яфімаў «Лімінальнасць»
За спробу знайсці і асэнсаваць сябе ў гісторыі Беларусі на мяжы стагоддзяў.
3) Намінацыя «Масавыя жанры»
Сіняя Пушча (псеўданім) «Матылькі» і «Пагарэлец»
За сэнсоўнае мастацкае выказванне ў падтрымку разнастайнасці свету і ўменне стварыць гарманічны сюжэт.
Экспертнае журы прызнала гэтыя творы арганічна звязанымі і рэкамендавала выдаць абодва адной кнігай.
Прызам у кожнай намінацыі з’яўляецца падтрымка выдання папяровай кнігі. Выданне будзе адбывацца на ўмовах тэндару для выдавецтваў.
Таксама рады падзядіцца вынікамі чытацкага галасавання, яно адбывалася ў двух намінацыях:
- Намінацыя «Дзіцячая і падлеткавая кніга»: Алеся Казка «Серпікі і таямніцы выкрадання»
- Намінацыя «Масавыя жанры»: Сіняя Пушча «Матылькі»

Пераможцы чытацкага галасавання атрымаюць магчымасць выдаць свой тэкст электронным выданнем (на ўмовах тэндару). З улікам сітуацыі перамогі Сіняй Пушчы ў двух галасаваннях, Аргкамітэт абмяркуе з аўтарам(-кай) найлепшы варыянт для тэндара рукапісаў.
Віншуем усіх пераможцаў!
Крыху пазней мы апублікуем спісы рукапісаў з прозвішчамі (ці псеўданімамі) аўтараў і абвесцім тэндар для выдавецтваў на выданне кніг лаўрэатаў.