Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Праграма другога сезона фестывалю падлеткавай і young adult кнігі «YA (Я)»

1 min read
Больш падрабязна пра ўсе мерапрыемствы можна будзе даведацца у сацыяльных сетках фестывалю!
plyashka_bel.jpg

10 лютага (чацвер)

18:00 «Чарадзейныя ледзянцы»: тэатралізаваныя інтэрактыўныя чытанні ад «КАробка»-тэатра па кнізе Хіна Пэк (выд-ва «Папуры»). Месца правядзення: Кнігарня  «Параграф 45» (вул. Леаніда Бяды, 45). Рэгістрацыя абавязковая

11 лютага (пятніца)

18:30 «Шчасце — гэта ліса»: інтэрактыўныя чытанні па кнізе Эвеліны Дацютэ (выд.-ва «Самокат») ў поўнай цемры ад Цэнтра крэатыўных рашэнняў «Нябачны свет».

Месца правядзення: Цэнтр крэатыўных рашэнняў «Нябачны свет» (вул.Някрасава, 35/1-2н). Рэгістрацыя абавязковая

12 лютага (субота). вул. Кісялёва, 38

Зона А

Зона Б

МК

13:00 «Сабака паэта»: чытанні па кнізе Патрыцыі МакЛахлан (выд.-ва «Поляндрия») для тых, хто любіць сабак. Чытаем для незвычайных сабак цэнтра каністэрапіі «Корса». Сустрэчу праводзіць кіраўнік цэнтра, каністэрапеўт Алтунюва Юлія. Рэгістрацыя абавязковая 13:00 «Ператварэнне» Кафкі ў кантэксце літаратуры мадэрнізма. Лекцыя ад к.філ.н Наталлі Ламекі. Рэгістрацыя абавязковая 13:00 «Які пах у добрых кніжных гісторый?»: майстар-клас па вырабу аромасвечкі па матывах кнігі Хіна Пэк «Лунны шчарбет» (выд.-ва «Папуры») ад праекта «ЗаЧтение». 

Рэгістрацыя абавязковая

14:00 Падарожжа на Захад: кахаць, не будучы знаемым. Лекцыя Мікіты Моніча пра тое, як на Захадзе вар’яцелі ад мастацтва і культуры Усходу у Новы Час і да Мадэрну. Рэгістрацыя абавязковая 14:00  15:00 Як чытаць і размаўляць пра блізкую смерць: кніжныя і прафесійныя рэкамендацыі ад псіхолага і гештальт-тэрапеўта Ірыны Загорскай. Рэгістрацыя абавязковая
15:00 — 16:30 Інтэлектуальная гульня. Літаратурнае «Што? Дзе? Калі?». Вядоўца  Іван Юшко (Літаратурны клуб «РомашЬка»). Рэгістрацыя абавязковая 15:00 — 16:00 Шкляныя людзі: гэтыя дзіўныя перакладчыкі. Лекцыя ад к.філ.н. Вольгі Гронскай.
Што мы чытаем, калі чытаем перакладную кнігу? Чыім голасам размаўляе з намі твор  аўтара ці перакладчыка? Ці мусіць перакладчык зрабіцца празрыстым і незаўважным, як шкло? Альбо ён  тая лінза мікраскопа, якая толькі і дазваляе заўважыць адметнасці твора ды аўтара? Рэгістрацыя абавязковая
16:30 — 18:00 Сярдзітая моладзь: Фанфікі. Што гэта і навошта іх чытаць. Калі вы з’яўляецеся аўтарам фанфікаў, любіце іх чытаць ці, наадварот, ставіцеся да іх з нянавісцю — запрашаем узяць удзел у дыскусіі! Рэгістрацыя абавязковая 16:00 — 17:00 Іншае вымярэнне тэксту: Кіно. Майстар-класс па агучцы ад Андрэя Кіма (праект «КінаКонг»). Рэгістацыя абавязковая 16:00 — 17:00 «Дзіцячы цягнік» Віолы Ардонэ (выд.-ва «КомпасГид»): няпростая размова пра бацькоўства з псіхолагам, гештальт-тэрапеўтам і маці Ірынай Загорскай. Рэгістрацыя абавязковая
18:00 – 19:00 «Фантастычны шлях да рэальнай мары»: чэк-ліст ад Ганны Шапашнікавай, артысткі тэатра «Бусы». (Па кнізе Л.Ільюшынай «Мэтт Грэнвилл, Везучий Неудачник», изд. Мещерякова) Самыя неверагодна-верагодныя шляхі дасягнення мэтаў, пацверджаныя дзеннікавымі запісамі і мапамі-дасягатарамі. Праверана на трываласць док-камерай.  на прочность док-камерой. Ухвалена Варонай. Прыходзь і візуалізуй свой шлях да мары! Рэгістрацыя абавязковая 17:00 — 18:30 Літаратура + кіно ў дапамогу да падрыхтоўкі да інклюзіі: адкрыты майстар-клас ад Мілы Пархоц, маці і папулярызатара ідэі інклюзіўнасці. Рэгістрацыя абавязковая
19:00 — 20:00 Света Бень. «Гучныя чытанні» пра важнае. Па кнігах “Дэкларацыі правоў дзяўчынак і хлопчыкаў», «Дэкларацыя правоў мам і тат», выд.-ва «Коска»). Рэгістрацыя абавязковая

На працягу суботы на Кісялёва, 38 будзе працаваць таямнічы буккросінг “Спатканне з кнігай” ад кампаніі OZ (правілы чытайце ў сацыяльных сетках фестывалю!)

13 лютага (нядзеля). вул. Караля, 18

10:30 — 12:30 Квест па рамане Р.Рыгса «Дом дзіўных дзяцей» ад літаратурнага клуба «РомашЬка» и квеста «Пінкертон». Месца правядзення: вул. Караля, 18. Рэгістрацыя абавязковая

13 лютага (нядзеля). вул. Кісялёва, 38

Зона А

Зона Б

МК

12:30 Спектакль «Міракль аб Уршуле» ад студыі-тэатра «Мірская батлейка». Рэгістрацыя абавязковая

12:00 Іншае вымярэнне тэксту: Тэатр. Тэхніка публічных выступаў ад Вольгі Смалюговай, дзіцячы тэатр «Чемодан». Рэгістрацыя абавязковая

12:30 «Тактыльныя паштоўкі»: майстар-клас па вырабу літаратурна-тактыльных паштовак для дзяцей з асаблівасцямі зроку ад праекта «ЗаЧтение». Рэгістрацыя абавязковая

14:00 «Факты пра Скарыну, якія не расказваюць у школе». Лекцыя ад Таццяны Сапегі, адукатаркі ў сферы кніжнай культуры. Рэгістрацыя абавязковая 14:00 «Неба Ганны»: чытка інсцэніроўкі кнігі Стыяна Холе (выд.-ва «Коска») ад Вольгі Смалюговай, дзіцячы тэатр «Чемодан». Скандынаўскія аўтары — гэта вядомы брэнд дзіцячай літаратуры. Для тых, хто з ім знаёмы, не будзе сурпрызам, што дзіцячая кніга зможа на роўных размаўляць з дзіцём пра трагічнае, што да гэтай размовы можна будзе падлучыць і дарослых. Рэгістрацыя абавязковая
15:00 «Кніга вачыма рэдактаркі: у пошуках слядоў не толькі аўтарскіх». Сустрэча-лекцыя ад Аксені Тарасевіч, даследчыцы і профі выдавецкай дзейнасці. Рэгістрацыя абавязковая 15:00 Ад казкi да мультфiльма: «Лагодны воўк». Творчы майстар-клас ад пісьменніцы-казачніцы Алены Масла. Рэгістрацыя абавязковая
16:00 Паэзія і юнацтва: да патыння пра беларускую паэзію для падлеткаў і young adult: інтэрактыўная лекцыя ад к.філ.н Веры Бурлак. Дзіцячая паэзія ёсць, а што паэтычнае, апрача школьнай праграмы, чытаюць падлеткі? Узроставая адрасацыя паэзіі — якая яна бывае, што можна знайсці ў беларускай арыгінальнай і перакладной літаратуры?  Рэгістрацыя абавязковая 16:00 «Прыбярыце малышоў ад экранаў!» (13+): поўнаметражныя анімацыйныя экранізацыі для падлеткаў. Паліна Пяцінкіна. Рэгістрацыя абавязковая
17:00 Сярдзітая моладзь: «Катаванне прыўкрасным» ці школьная праграма па літаратуры. Рэгістрацыя абавязковая
18:30 «Котка Бродскага»: падлеткавы літаратурны стэндап (пры падтрымцы кампании OZ). Рэгістрацыя абавязковая

14 лютага (панядзелак)

18:30 — 21:00 «Вандраванне тэксту»: каскад профарыентацыйных майстар-класаў для тых, хто думае звязацца з кнігамі. Частка 1.
Будзем вучыцца ацэньваць мастацкі тэкст, атрымаем уяўленне пра працу рэдактара, перакладчыка, сцэнарыста, драматурга і інш.спецыялістаў. Два дні з намі будуць самыя яскравыя прадстаўнікі кніжнай сферы! Месца правядзення: Студыя сучасная профарыентацыі для падлеткаў «СИТРО» (вул. Кальварыйская, 1, пам. 308). Рэгістрацыя абавязковая

16 лютага (серада)

18:00 «Чытаем Купалу». Прыйшоў час ПРАЙСЦІ яго па-новай. I здзівіцца. (выд. «Папуры»). Месца правядзення: Кнігарня «Параграф 45» (вул. Леаніда Бяды, 45). Рэгістрацыя абавязковая

17 лютага (чацвер)

18:30 — 21:00 «Вандраванне тэксту»: каскад профарыентацыйных майстар-класаў для тых, хто думае звязацца з кнігамі. Частка 2.

Больш падрабязна пра ўсе мерапрыемствы можна будзе даведацца у сацыяльных сетках фестывалю!

   www.facebook.com/yafest.minsk

https://vk.com/yafest.minsk

www.instagram.com/yafest.minsk

Leave a Reply