Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Пераможцы конкурса рукапісаў “Шуфлядка”

1 min read

Вось і прыспеў час абвяшчэння вынікаў! Мы радыя абвясціць, што лаўрэатамі першага конкурсу рукапісаў «Шуфлядка» сталі:

????Эліаш Барт, «Джа. Легенда аб Забраным Сэрцы» (намінацыя «Дзіцячая і падлеткавая кніга»)
????Дзяніс Марціновіч, «Слюнькоў. Палітычная біяграфія» (намінацыя «Нон-фікшн і дакументальная проза»)
????Валеры Гапееў, «Бясконцы дзень» (намінацыя «Фэнтэзі, фантастыка, прыгоды, дэтэктыў»)

Нашы самыя шчырыя віншаванні пераможцам! Праца над выданнем кніг пачнецца ў бліжэйшы час!

Вынікі тэндару на выданне рукапісаў-пераможцаў «Шуфлядкі»:

????Эліяш Барт, «Джа. Легенда аб забраным сэрцы» – выдавецтва Gutenberg Publisher;
????Дзяніс Марціновіч, «Слюнькоў. Палітычная біяграфія» – выдавецтва «Янушкевіч»;
????Валеры Гапееў, «Бясконцы дзень» – выдавецтва «Янушкевіч».

Вынікі чытацкага галасавання:

????Намінацыя «Дзіцячая і падлеткавая кніга»: Таццяна Бойка, «Бяры і ідзі»;
????Намінацыя «Нон-фікшн і дакументальная проза»: Аляксей Кулакоў, «Там не кажуць»;
????Намінацыя «Масавыя жанры (фантастыка, фэнтэзі, дэтэктыў, прыгоды)»: тут, як бачыце, галасы размеркаваліся вельмі шчыльна. З улікам таго, што рукапіс Валера Гапеева «Бясконцы дзень» стаў пераможцам асноўнага конкурсу, Аргкамітэт прыняў рашэнне адзначыць твор Аляксея Правалоцкага «Жыццё ў 12 апавяданнях».

Мы прапануем аўтарам-пераможцам чытацкага галасавання альбо выданне электроннай версіі кнігі, альбо рэдактуру рукапісу.

Пачытаць падрабязней пра конкурс “Шуфлядка” можна

на старонцы праекта.

 

 

Leave a Reply