Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” абвяшчае пра правядзенне мінскай імпрэзы ў восені
1 min readСябры!
Нагледзячы на няпростую эпідэміялагічную сітуацыю і крызіс у краіне каманда фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” прыняла рашэнне пра яго правядзенне ў перыяд з 15 па 18 кастрычніка 2020 г. на базе памяшканняў Палаца Мастацтва (г. Мінск, вул. Казлова, 3)
Мы разумеем, што не зможам цалкам гарантаваць бяспеку ўдзельнікам і гасцям нашага фестывалю ў гэты перыяд, таму са свайго боку заклікаем да самавызначэння кожнага. Мы прыкладзем неабходныя меры па захаванню мінімальных патрабаванняў бяспекі (норм сацыяльнай дыстанцыі, выкарыстання антысептыкаў, правядзення мерапрыемстваў у часткова анлайн-фармаце і фармаце па рэгістрацыі). Таксама звяртаем вашу ўвагу, што запланаваныя выставачныя актыўнасці ў межах праграмы фестывалю будуць рэалізаваныя ў магчымых фарматах: гэта тычыцца як выставы кніжнай прадукцыі беларускіх выдавецтваў, гэтак і мастацкіх выставаў.
У хуткім часе намі будзе прадстаўленая пашыраная версія праграмы фестывалю. Свае магчымыя прапановы і карэкцыі, што да ранейшых прапаноў, вы можаце зрабіць да 18.09.20 (уключна) праз адпаведную анлайн-форму рэгістрацыі.
Калі вы жадаеце дапамагчы з арганізацыяй фестывалю і выступіць у якасці валанцёра, запаўняйце адпаведную форму.
Нам падаецца, што зварот да каштоўнасцяў мудрасці і культуры – гэта важны сродак з’яднання грамадства і супрацьстаяння актуальным крызістным з’явам жыцця. У культуры – наша сіла! Давайце глядзець у будучыню аптымістычна. Заставайцеся разам з Фестывалем “Прадмова”!