“Як нам супрацоўнічаць?”: дыскусія беларускіх і літоўскіх літаратараў
Арганізатары: Алесь Белы
Удзельнікі: Алесь Белы, Ванда Марцінш, Альма Лапінскене, Рымвідас Лаўжыкас
Час і месца: 6 кастрычніка 2024, нядзеля, Вільнюс, 14.20-15.30
“Як нам супрацоўнічаць?”: беларуска-літоўская дыскусійная панэль з удзелам аўтараў з абедзвюх краін, якія разам працавалі над супольнымі кнігамі. Беларускія і літоўскія літаратары паразважаюць, як маштабаваць досвед супрацоўніцтва, у чым могуць быць складанасці супольнай дзейнасці і якія сумесныя праекты варта было б ажыццявіць у бліжэйшы час.
Удзельнікі: Алесь Белы, Ванда Марцінш, Альма Лапінскене, Рымвідас Лаўжыкас.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі і госці абмяркуюць пытанні :
1. Чаму Літва і Беларусь (з улікам новай і шматлікай беларускай дыяспары ў свеце) так мала ўзаемна цікавяцца адна адной, мяркуючы па кніжным рынку?
2. У якіх сферах гісторыі, краязнаўства, мастацтвазнаўства, і г.д. прасцей бы было наладзіць супрацоўніцтва літоўскіх і беларускіх аўтараў-спецыялістаў, вынікам якога сталі б супольныя кнігі?
3. Якія дзяржаўныя інстытуты і грамадскія арганізацыі (літоўскія, беларускія эмігранцкія, еўрапейскія), якія акадэмічныя працэсы маглі б станоўча паўплываць на працэс стварэння якаснай ўзаемнай веды краін
адной пра адну, зафіксаваных у кнігах?