“Я – ілюстратар”. Малюем ілюстрацыі разам з мастачкай Эльгай Паповай. Майстар-клас для дзетак 6+
Арганізатары: Эльга Папова
Удзельнікі: Эльга Папова
Час і месца: 16 лістапада, субота, пляцоўка С (Беларускі Моладзевы Хаб, ul. Dożynkowa, 6a), 12.00-13.15
Майстар-клас для дзетак па маляванні ад мастачкі, ілюстратаркі і пісьменніцы Эльгі Паповай. На яе рахунку мноства персанальных і супольных выстаў, 11 праілюстраваных кніг, чатыры ўласныя кнігі. Эльга стварае казачны свет, напоўнены дабрынёй і любоўю.
На імпрэзе Эльга раскрые сакрэты сваёй працы, пакажа ўласныя малюнкі і працэс іх стварэння. Пры падтрымцы мастачкі ўдзельнікі самі паспрабуюць стварыць ілюстрацыю да адной з яе казак.