Як дзіцячая літаратура выходзіць за межы кніг. Расказваюць Воля Кузьміч і Андрэй Скурко
Арганізатары: Gutenberg Publisher, Валянціна Андрэева
Удзельнікі: Андрэй Скурко, Воля Кузьміч
Час і месца: 6 кастрычніка 2024, нядзеля, Вільнюс, 11.30-12.10
Як нараджаюцца дзіцячыя кнігі: ад тэкстаў да малюнкаў, мультфільмаў і песень. Аўтары серыі кардонных кніжак прадставяць новую, “Стукі-грукі — што за гукі? Вершы пра інструменты”, раскажуць пра трэцюю, якая яшчэ малюецца, і падзеляцца творчымі сакрэтамі.
Андрэй Скурко – дзіцячы пісьменнік, перакладчык, рэдактар і журналіст. Аўтар кніг “Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў”, “Хто жыве ў гаражы”, “Стукі-грукі што за гукі”, “Хачу ўмець чытаць. Вершаваная азбука”.
Воля Кузьміч – мастачка, аніматарка і ілюстратарка. Ілюстратарка кніг “Хто жыве ў гаражы” і “Стукі-грукі што за гукі”.