Узнагароджанне пераможцы прэміі імя Францішка Багушэвіча
Арганізатары: Беларускі ПЭН
Удзельнікі: пераможца/пераможцы прэміі імя Багушэвіча, старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай
Час і месца: 16 лістапада 2024, субота, пляцоўка А (ul. Foksal, 11), 18.50-19.20
На фестывалі PRADMOVA адбудзецца цырымонія ўзнагароджання прэміяй Францішка Багушэвіча за найлепшы гістарычны твор, апублікаваны ў 2023 годзе.
Прэмія з’яўляецца штогадовай літаратурнай падзеяй, заснаванай ў 1994 годзе. Носіць імя выбітнага беларускага пісьменніка і дзеяча Францішка Багушэвіча. Традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.
Мэты прэміі: ушанаваць памяць знакамітага беларускага пісьменніка і дзеяча культуры; адзначыць найлепшую гістарычную прозу, што спрыяе абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.