Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Узнагароджанне пераможцы прэміі імя Алеся Адамовіча

Арганізатары: Беларускі ПЭН

Удзельнікі: Таццяна Нядбай

29 кастрычніка 2023, нядзеля, Беласток (пляцоўка А), 13.15 – 14.15

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭНам і мас-медыя ў студзені 1995 года, праз год пасля смерці пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭНа Алеся Адамовіча. Старшынём журы прэміі першапачаткова быў Васіль Быкаў. Першыя два гады прэмія ўручалася 3 верасня, у дзень нараджэння Алеся Адамовіча.

Лаўрэаты атрымліваюць дыплом і памятны знак. Першае ўручэнне прэміі Алеся Адамовіча адбылося падчас працы Другога міжнароднага кангрэсу ў абарону дэмакратыі і культуры ў Іслачы 3 верасня 1995 года.

Мэты прэміі: ушанаваць памяць Алеся Адамовіча і адзначыць найлепшы публіцыстычны твор, прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці.

Дадаць падзею ў гугл-каляндар

Tags:

Таццяна Нядбайпрэмія Алеся Адамовічанайлепшы публіцыстычны творБеластокБеларускі ПЭН2023