Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Узнагароджанне пераможцы прэміі імя Алеся Адамовіча

Арганізатары: Беларускі ПЭН

Удзельнікі: пераможца/пераможцы прэміі Адамовіча, старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай

Час і месца: 1 снежня 2024, нядзеля, пляцоўка А (аўдыторыя С2), 17.00-17.30

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭНам і масмедыя ў студзені 1995 года, праз год пасля смерці пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭНа Алеся Адамовіча. Старшынём журы прэміі першапачаткова быў Васіль Быкаў. Першыя два гады прэмія ўручалася 3 верасня, у дзень нараджэння Алеся Адамовіча.

Мэты прэміі: ушанаваць памяць Алеся Адамовіча; адзначыць найлепшы публіцыстычны твор, прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці.

У 2021 годзе лаўрэатамі прэміі сталі:

  • газета “Новы час” і яе рэдактарка Аксану Колб,
  • кніга “(Не)расстраляныя” (укладальнікі Сяргей Будкін, Віктар Жыбуль) 
  • Дзмітрый Строцаў і яго кніга “Беларусь перакуленая” (Дмитрий Строцев. Беларусь опрокинута) 
  • Вольга Шпарага і яе кніга “У рэвалюцыі жаночы твар. Выпадак Беларусі”