Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя кнігі вершаў Юліі Чарняўскай, прысвечанай Юрыю Зісеру

Арганізатары: PRADMOVA

Удзельнікі: Юлія Чарняўская, Дзмітрый Строцаў

Час і месца: 17 лістапада 2024, нядзеля, пляцоўка А (ul. Foksal, 11), 16.40-17.40

Кніга Юліі Чарняўскай “Мир о тебе” прысвечана светлай памяці яе мужа Юрыя Зісера. Гэта зборнік лірычных вершаў, напісаных на працягу многіх гадоў. Прынцыпова важна, што кніга выйшла яшчэ ў 2022 годзе і збіралася, калі аўтарка была абмежаваная ў кантактах са знешнім светам і замкнутая ў сваёй кватэры ў Мінску.

Аўтарка і рэдактар кнігі Дзмітрый Строцаў раскажуць пра гісторыю стварэння кнігі, узгадаюць агульнае мінскае літаратурнае кола 1980-1990 -х. Паэтка прачытае выбраныя вершы з кнігі.