Сусветная філасофія па-беларуску: прэзентацыя серыі “Галерэя чалавечай думкі”
Арганізатары: PRADMOVA
Удзельнікі: Рэдактар і перакладчык серыі
Час і месца: 5 кастрычніка 2024, субота, Вільнюс, 16.10-17.10
Прэзентацыя-дыскусія наўкол найноўшых выданняў серыі “Галерэя чалавечай думкі”.
Хасэ Артэга-і-Гасэт “Эцюды пра любоў і каханне”
Прапанаваныя, бадай, самым знакамітым іспанскім філосафам Хасэ Артегам-і-Гасэтам (1883-1955) як сродак адкрыцця чалавека свету разважанні пра любоў і каханне знаходзяць сваё абгрунтаванне ў розных галінах: у т. л. у самой філасофіі, псіхалогіі, навуцы аб каштоўнасцях або ацэнках, гісторыі разумення кахання або закаханасці.
«Эцюды пра любоў і каханне» ўяўляюць сабою падборку тэкстаў, першапачаткова апублікаваных мысляром паміж 1926 і 1927 г. у мадрыдскай газеце «El Sol», а таксама ў газеце «La Naciyn», што па сёння выходзіць у Буэнас-Айрэсе. Іх першае іспанскае выданне ў выглядзе асобнай кнігі ўбачыла свет у 1941 г.
Бертран Расэл “Мастацтва філасофствавання”
Выданне, акрамя ўласна эсэ, таксама змешчае кароткі біяграфічны нарыс пра яго аўтара і кароткі англійска-беларускі тэрміналагічны гласар.
Бертран Артур Уільям Расэл (1872 — 1970) — брытанскі філосаф, матэматык і грамадскі дзеяч. Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1894), быў прафесарам шэрагу ўніверсітэтаў Вялікабрытаніі і ЗША. Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры (1950).
Фрыдрых Ніцшэ “ЕССЕ НОМО”
У сваёй кнізе “Ecce homo”, што можна перакласці з лаціны як “Вось ён, чалавек” (словы, нібыта прамоўленыя Понтыем Пілатам пра Ісуса Хрыста), нямецкі мысляр і літаратар Фрыдрых Ніцшэ (1844 — 1900) жорстка палемізуе супраць маралі, ідэалізму, душы, духу, свабоды волі і нават Бога. Ён абвяшчае тут сваю мудрасць, якая ўключае ў сябе тэзу пра тое, што яна яшчэ ніколі не была знойдзеная, але яе заўсёды трэба шукаць. Кніга таксама ўяўляе сабою кароткі аўтарскі агляд яго найважнейшага творчага даробку.
У гэтым выданні таксама змешчаны фрагмент эсэ сучаснага беларускага мысляра і літаратара Валянціна Акудовіча пра Фрыдрыха Ніцшэ і слоўнік-гласар тэрмінаў з філасофіі, рэлігіі, эстэтыкі і псіхалогіі, ужываных аўтарам кнігі “Ecce homo”.
Імпрэза адбудзецца з удзелам Андрэя Лаўрухіна, Паўла Баркоўскага, выдаўцоў і рэдактара выданняў.