Прэзентацыя зборніка апавяданняў Альгерда Бахарэвіча “Ператрус у музеі” і беларускага перакладу дакументальнай кнігі “Мінскі дзённік. 2020-2021” Юліі Цімафеевай
Арганізатары: Фестываль PRADMOVA
Удзельнікі: Альгерд Бахарэвіч, Юлія Цімафеева. Мадэратар - Андрэй Хадановіч
7 кастрычніка 2023, Варшава (пляцоўка А), 15.35-16.55
Зборнік апавяданняў Альгерда Бахарэвіча “Ператрус у музеі” прысвечаны асэнсаванню падзей 2020 года. Хто яны – карнікі і суддзі, ахвяры і зняволеныя? Тыя, што ствараюць у Беларусі пякельную рэальнасць, і тыя, хто спрабуе ім супрацьстаяць? Што адбываецца з чалавекам, да якога аднойчы прыходзіць Гісторыя?
“Мінскі дзённік” Юлі Цімафеевай – кніга, прысвечаная падзеям беларускай рэвалюцыі 2020 года. Гэта сведчанне ад першай асобы, дзе прыватная гісторыя знітоўваецца з калектыўным досведам пратэсту. Яна дазваляе чытачу вярнуцца ў час болю, страху, надзеі і салідарнасці.
Tags: Юля Цімафеева, прэзентацыя, Ператрус у музеі, Мінскі дзённік, Варшава, Альгерд Бахарэвіч, 2023,