Прэзентацыя першай анталогіі беларускага гей-пісьменства “Мальцы выходзяць з-пад кантролю”. Мадэратар – Уладзіслаў Гарбацкі
Арганізатары: Skaryna Press
Удзельнікі: Мадэратар - Уладзіслаў Гарбацкі, аўтары анталогіі
7 кастрычніка 2023, Варшава (пляцоўка Б), 16.40-18.00
Прэзентацыя першай анталогіі беларускага гей-пісьменства “Мальцы выходзяць з-пад кантролю”, якая рыхтавалася амаль 5 гадоў. У кнізе сабранае ўсё, што на гэты момант вядома пра гэты пласт нашай літаратуры з 19 па 21 стст. Вашай увазе прапануюцца пераважна невядомыя дасюль творы Т. Зана, П. Асакі, А. Глёбуса, Шандара, В. Бортніка, З. Александровіча, А. Бахарэвіча, У. Гарбацкага, А. Камароўскага, В. Касьцюк, І. Флінт, Я. з Мазовіі і М. Ільінчыка.
Пасля прэзентацыі адбудзецца дыскусія на тэму гей-пісьма, гей-літаратуры ў Беларусі, што яна прыўносіць і чаму вучыць. У прэзентацыі возьмуць удзел укладальнік Уладзіслаў Гарбацкі і некаторыя аўтары.
Tags: Уладзіслаў Гарбацкі, мальцы выходзяць з-пад кантролю, Варшава, анталогія беларускага гей-пісьменства, 2023,