Прэзентацыя першай анталогіі беларускага гей-пісьменства “Мальцы выходзяць з-пад кантролю”
Арганізатары: Skaryna Press
Удзельнікі: Мадэратар − Уладзіслаў Гарбацкі
14 кастрычніка 2023, Вільнюс, 14.50 – 16.00
Прэзентацыя першай анталогіі беларускага гей-пісьменства “Мальцы выходзяць з-пад кантролю”, якая рыхтавалася амаль 5 гадоў. У кнізе сабранае ўсё, што на гэты момант вядома пра гэты пласт нашай літаратуры з 19 па 21 стст. Вашай увазе прапануюцца пераважна невядомыя дасюль творы Т. Зана, П. Асакі, А. Глёбуса, Шандара, В. Бортніка, З. Александровіча, А. Бахарэвіча, У. Гарбацкага, А. Камароўскага, В. Касьцюк, І. Флінт, Я. з Мазовіі і М. Ільінчыка.
Пасля прэзентацыі адбудзецца дыскусія на тэму гей-пісьма, гей-літаратуры ў Беларусі, што яна прыўносіць і чаму вучыць. У прэзентацыі возьмуць удзел выдавец Ігар Іваноў і некаторыя аўтары. Прэзентацыю будзе весці ўкладальнік Уладзіслаў Гарбацкі.
Уладзіслаў Гарбацкі, прэзентацыя, мальцы выходзяць з-пад кантролю, Ігар Іваноў, гей-пісьменства, Вільнюс, анталогія, 2023,
Tags: