Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя паэтычнага зборніка “Астралябія Божых таямніц” Анхелы Эспіносы Руіс

Арганізатары: Анхела Эспіноса Руіс

Удзельнікі: Анхела Эспіноса Руіс

Час і месца: 17 лістапада 2024, нядзеля, пляцоўка В (ul. Foksal, 11), 12.30-13.00

Прэзентацыя зборніка вершаў беларускамоўнай паэткі з Іспаніі Анхелы Эспіносы Руіс. На імпрэзе можна будзе паслухаць старыя і новыя творы, задаваць пытанні, пашукаць маленькія цуды і праявы любові ў штодзённасці.

“Я заўжды пісала пра любоў – гаворыць аўтарка Анхела Эспіноса Руіс. – Да 2020 года, пра нейкае юнацкае, інтэнсіўнае каханне. Пасля 2020, і яшчэ болей ад 2022 – пра любоў-надзею, пра мары аб лепшуай будучыні для блізкіх. Гэтай кнігай я хацела адыйсці ад наіўнасці першай любові, ад болю другой – Імкнуцца да ўніверсальнай любові, да канцоў сусвету і да ўнутранага зярна ўласнага чалавецтва – да Астралабіі Божых Таямніц”.

Анхела Эспіноса Руіс – беларускамоўная паэтка з Гішпаніі. Як сама пра сябе піша: трохі філёляг, трохі музыка. У новай кнізе Анхэлі Эсьпіносы Руіс забраная лірыка: — пра старыя замкі Эўропы, — пра неідэальную сымэтрыю каханьня, — пра невычарпальныя пытаньні неба, — і іншыя вершы.