Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя навуковага часопіса Pamyłka

Арганізатары: Дар'я Роскач, Света Волчак

Удзельнікі: Дар'я Роскач, Андрэй Новікаў

Час і месца: 6 кастрычніка 2024, нядзеля, Вільнюс, 15.40-16.10

PAMYŁKA – гэта самвыдат-часопіс пра натуральныя ды тэхнічныя навукі. Мэта часопіса – не сам часопіс, а стварэнне супольнасці беларускіх навукоўцаў, якія жадаюць разам працаваць на карысць развіцця сусвету.

Падчас прэзентацыі вы даведаецеся, як ствараецца часопіс, як да яго можна далучыцца ў якасці аўтара ці мастака.
А таксама стваральнікі распавядуць пра прэмію для беларускіх навукоўцаў – Бізон Гіґс, якую яны плануюць арганізаваць.

Па спасылцы вы можаце набыць усе нумары у друкаваным варыянце, ці зрабіць данат за pdf-версію.

Глядзець імпрэзу анлайн.