Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя навукова-папулярнага зіна Pamylka

Арганізатары: Настасся Кахан

Удзельнікі: Настасся Кахан

7 кастрычніка 2023, Варшава (пляцоўка Б), 11.40-12.20

Pamylka zin – новы самвыдат, які паўстаў як адказ на крызіс беларускай мовы ў прыродазнаўчых і дакладных навуках. Цяпер стваральнікі часопіса збіраюць супольнасць тых, хто хоча, каб навука была па-беларуску і запрашаюць да супрацы аўтараў, навукоўцаў, мастакоў і ўсіх тых, каму цікавая дадзеная тэма.

На імпрэзе Настасся Кахан, адна са стваральніц зіна, распавядзе пра працу рэдакцыі часопіса, як да яго можна далучыцца, і прынясе з сабой пару асобнікаў зіна для жадаючых (ужо выйшла два нумары часопіса).

Tags:

часопісНастасся Каханнавуковы часопісВаршаваPamylka zin2023