Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя кнігі вершаў “Уцёкі з Палесься” Вялянціны Аксак

Арганізатары: Фестываль PRADMOVA

Удзельнікі: Валянціна Аксак

28 кастрычніка 2023, субота, Беласток (пляцоўка А), 16.00 – 16.50

Новая кніга Валянціны Аксак «Уцёкі з Палесься» нараджаецца на пакутных шляхах змушанай блуканкі. Асабісты боль выгнанніцы са свайго дому шматкроць узмацняецца трагедыяй зняволеных і закатаваных у вязніцах на радзіме.

Захопніцкая вайна за яе паўднёвымі межамі не пакідае аўтарцы ні каліва спадзеву на шчаснае вяртанне. І ўсё ж лейтматывам кнігі ёсць загад паэткі самой сабе: жыць навырост!

Валянціна Аксак – паэтка, журналістка. Нарадзілася 28.04.1953 у вёсцы Смалічы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Паэтка, сябра СБП з 1994 года.

Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1975). Працавала карэспандэнткай, аглядальніцай у газетах, загадчыцай аддзела культуры часопіса “Беларусь”, карэспандэнткай “Радыё Свабода”.

Дэбютавала вершамі ў Наваполацкай шматтыражцы “Хімік”. Аўтарка зборнікаў паэзіі “Цвінтар” (Мінск, 1992), “Капліца” (Мінск, 1994), “Антычны дождж” (Вільня, 1999), “Віно з Каліфорніі” (Мінск, 2003), “Ружоўніца” (Мінск, 2008), “Дзікая сліва” (Мінск, 2015), “Завінены рай” (Мінск, 2017), “Кава ў арліным гнязьдзе” (Мінск, 2019), “Трэці Эдэм” (Мінск, 2021), “Уцёкі з Палесься” (2023).

Дадаць падзею ў гугл-каляндар

Tags:

Уцёкі з ПалесьсяпрэзентацыяпаэзіявершыВалянціна АксакБеласток2023