Прэзентацыя кнігі Макса Шчура “Там, дзе нас няма” і размова з аўтарам
Арганізатары: Фестываль PRADMOVA
Удзельнікі: Макс Шчур, мадэратар - Ціхан Чарнякевіч
22 кастрычніка 2023, анлайн, 13.35 – 14.30
Дзеянне раману Макса Шчура адбываецца недзе ў паралельным сусвеце, які ёсць сатырычнай, радыкальна бязглуздай версіяй Беларусі залаталіхіх дзевяностых гадоў. У гэтай нерэальнасці мусяць штодня – ці прынамсі два дні, цягам якіх адбываюцца падзеі – выжываць цалкам рэальныя маладыя людзі, чые асабістыя пошукі сэнсу і прыгодаў разгортваюцца на фоне агульнанацыянальнага маразму.
У 2004 годзе рукапіс кнігі быў уганараваны прэміяй Янкі Юхнаўца.
Час мерапрыемстваў GMT+02:00 Цэнтральнаеўрапейскі час (Варшава). Трансляцыя мерапрыемства будзе дасяжная ў пазначаныя дату і час у суполцы фестываля ў Facebook.
Шчур, Чарнякевіч, прэзентацыя, проза, анлайн, 2023,