Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя кнігі “Круглая Square” Вала Клемэнта

Арганізатары: Gutenberg Publisher

Удзельнікі: аўтар Вал Клемэнт

29 кастрычніка 2023, нядзеля, Беласток (пляцоўка Б), 11.30 – 12.30

Васіль Еўдакімаў, які выступае пад псеўданімам Вал Клемэнт, − прадстаўнік даўнейшай хвалі эміграцыі: ён пераехаў жыць у Лондан у пачатку 1990-х гадоў. Раман, які выйшаў сёлета ў Gutenberg Publisher, − біяграфічны твор пра сталенне ў СССР і адшуканне сябе як беларуса, як еўрапейца, як паспяховага чалавека родам з краіны, дзе паспяховасць не віталася.

Апроч таго, Вал Клемэнт як актыўны сябар лонданскай дыяспары, распавядзе пра свой досвед мецэнатцтва ў кніжных праектах.

“Гэты раман — нязьменна дасьціпны, вельмі асацыятыўны, з элемэнтамі антыўтопіі, вясёлы і гаркаваты, саркастычны і часам цынічны, прасякнуты гумарам, іроніяй і, што самае галоўнае, самаіроніяй, якая ёсьць найлепшым сродкам самаабароны, — не дазволіць вам засумаваць. А як вядома, няхай жыве любы жанр, апрача сумнага!” Уладзімер Арлоў.

Дадаць падзею ў гугл-каляндар

Tags:

прэзентацыяКруглая SquareВалянціна АндрэеваВал КлемэнтБеластокGutenberg Publisher2023